ФБР і амерыканскія разведвальныя службы вывучаюць падробленыя дакументы, якія ставяць на мэце дыскрэдытацыю выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Прадстаўнік ФБР у гутарцы з агенцтвам пацвердзіў, што ў ведамства «паступіла скарга аб нібыта падробленым лісце», звязаным з выбарамі. Аднак супрацоўнік бюро адмовіўся ад далейшых каментароў, піша rbc.ru.
Супрацоўнікі амерыканскай разведкі ў асабістай гутарцы распавялі, што за ўзломам сістэм дэмпартый могуць стаяць падтрымліваныя расійскім урадам хакеры, якія выкарыстоўваюць такія меры, каб падарваць давер прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. «Гэта можа ўключаць у сябе публікацыю фальшывых доказаў махлярства з галасамі выбаршчыкаў або іншую дэзінфармацыю», - распавялі амерыканскія чыноўнікі агенцтву.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада.





