Многiя мiнчукi, напэўна, заўважылi, што некалькi дзён таму ў сталiцы з’явiлiся новыя борды мiжнароднай сеткі рэстаранаў «МакДональдс» — на беларускай мове.
Таксама i сайт кампанii mcdonalds.by атрымаў беларускамоўны iнтэрфейс. Гэта, па сутнасцi, першы крок сусветнай кампанii да камунiкацыi па-беларуску.
— Калi мы кажам аб чымсьцi добра знаёмым, родным, аб тым, што нас цешыць i знаходзiць водгук у душы, мы гаворым: «Гэта мне блiзка». Нам блiзка шанаванне сяброўства i любоў да сваёй сям’і, гонар краiнай i яе гiсторыяй. Нам блізка дапамагаць тым, каму цяпер цяжка, разам святкаваць перамогi, даражыць беларускай культурай i паважаць традыцыi, старанна працаваць i пачынаць ранак з сытнага сняданку.
Размаўляць на роднай мове — тое, што нам блiзка, — так абгрунтавана кампаніяй першая беларускамоўная камунiкацыя.





