У моцна пацярпелым ад грамадзянскай вайны сірыйскім Алепа пачалася дзесяцігадзінная гуманітарная паўза, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на мінабароны Расіі.

Акрамя таго, на сайце ведамства арганізавана анлайн-трансляцыя з камер відэаназірання ў раёнах пунктаў пропуску гуманітарных калідораў, а таксама з беспілотнікаў, што лётаюць уздоўж маршруту калідора на дарозе Кастэла.

Гуманітарная паўза прызначана для эвакуацыі мірных жыхароў, у тым ліку —хворых і параненых, а таксама для выхаду членаў узброеных груповак, калі яны таго пажадаюць.

Як кажуць у ведамстве, паўза аб'яўлена па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і працягнецца з 9:00 да 19:00. Рашэнне ўзгоднена з сірыйскім кіраўніцтвам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?