Дачка знакамітых біятланістаў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена атрымала прозвішча бацькі.
Пра гэта паведамляе ў сённяшнім нумары «Народная воля» са спасылкай на маму Дар'і Ларысу Аляксееўну.
Дзяўчынка нарадзілася 1 кастрычніка ў сталічным радзільным доме № 6. 14 кастрычніка стала вядома, што дачку біятланісты назвалі Ксенія.





