У сувязі з павелічэннем пасажырапатоку ў выходныя і святочныя дні ў напрамку Мінск — Вільня Беларуская чыгунка прызначыла на 7 лістапада дадатковы цягнік міжнародных ліній № 801/802, паведамляецца на сайце перавозчыка.

Цягнік № 801 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08.10 і прыбываць у Вільню ў 10.59. Час адпраўлення цягніка №802 з Вільні — 20.05, прыбыццё ў Мінск - 00.49.

Акрамя таго 8, 11, 18 і 25 лістапада Беларуская чыгунка ў два разы павялічвае колькасць месцаў у цягніку № 805/806 (286 месцаў) Мінск — Вільня.

У цяперашні час па беларускай магістралі ў камунікацыі Мінск — Вільня курсіруюць 4 пары цягнікоў — штодня № 805/806, № 807/808 і № 803/804, цягнік № 801/802 курсіруе па суботах і нядзелях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна