Усяго за некалькі дзён відэаролік сабраў больш за 50 тысяч праглядаў.
Гуляцца з ручаямі вады падабаецца не толькі маленькім дзецям, але і вялікім сабакам. Пацешны відэаролік з сабакам, які спрабуе спыніць плынь вады, быў апублікаваны на Youtube.
Сабака ўбачыў ручай пасярод вуліцы і пачаў спыняць яго лапамі. Калі ўбачыў, што выніку няма, пачаў падскокваць і дапамагаць сабе пысай, тыцкаў яе ў ручай. Але калі плынь рабілася ўсё шырэйшай і рухалася ўсё ніжэй і хутчэй па схіле вуліцы, сабака паспрабаваў спыніць яе ўсімі чатырма лапамі.





