У шэсці «Мы адзіныя!» у гонар Дня народнага адзінства на Цвярской вуліцы ў Маскве ўдзельнічае каля 80 тысяч чалавек, паведамляецца на сайце гарадскога ўпраўлення МУС.

Фота Аляксея Абаніна, Дождь

Фота Аляксея Абаніна, Дождь

У акцыі бяруць удзел, у прыватнасці, праўладныя актывісты, у тым ліку члены руху «Сорок сороков» і казакі, паведамляе тэлеканал «Дождь».

На сайце Massovki.ru апублікавана аб'ява аб наборы масоўкі для ўдзелу ў мітынг-канцэрце «Мы адзіныя!» У Маскве 4 лістапада. Удзельнікам прапануецца 400 расійскіх рублёў (7 даляраў) «кампенсацыі за праезд». Арганізатар шэсця - Грамадская палата.

Дзень народнага адзінства — расійскае дзяржаўнае свята, заснаванае ў 2005 годзе. Ім замянілі ўрачыстасці, прысвечаныя гадавіне рэвалюцыі 1917 года. Лічыцца, што 4 лістапада 1612 г. у Маскве пачалося выгнанне польска-літоўскіх войскаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна