Сустрэча міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага з павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі прайшла 3 лістапада, паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.

economy.gov.by

economy.gov.by

Адным з пытанняў, узнятых у ходзе гутаркі Зіноўскага і Роберта Райлі, стала рашэнне ЗША аб працягу рэжыму прыпынення санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. «Мы перакананыя ў тым, што поўная адмена існуючых санкцый ЗША паслужыла б больш дынамічнаму развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

«Супрацоўніцтва нашых краін ужо мае сваю гісторыю, таму наша задача — падтрымліваць і памнажаць напрацаванае. Нам неабходна не спыняцца на дасягнутых выніках супрацоўніцтва і працягваць рэгулярны дыялог для павышэння яго якасці і эфектыўнасці», — падвёў вынік сустрэчы міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна