На сайце Вярхоўнага суда Беларусі з'явілася апытанне. Карыстальнікам прапануецца адказаць, ці давяраюць яны беларускаму правасуддзю.
Па стане на 14:40 прынялі ўдзел у галасаванні 775 чалавек. З іх толькі 36 чалавек адказалі, што давяраюць.
Паколькі ў апытанцы можна адказаць адначасова «давяраю» і «не давяраю», агулам прагаласавала 101,57%.





