Мінскі заапарк 5—7 лістапада запрашае ўзяць удзел у акцыі «Правядзем канікулы разам!».
У бліжэйшыя тры дні дзеці да 14 гадоў могуць наведаць адкрытыя вальеры, а таксама выставы «Акварыум», «Тэрарыум» і «Экзатарыум» бясплатна. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае ўзрост дзіцяці, — пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт. Акцыя не распаўсюджваецца на наведванне «Дынапарка» і дэльфінарыя.





