Вядомы сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца лічыць, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс раўнавагу ў сусветную палітыку, піша ria.ru.
ria.ru
Пра гэта Кустурыца заявіў журналістам у Вялікім Крамлёўскім палацы, дзе Пуцін уручаў узнагароды замежным грамадзянам. Кустурыца атрымаў ордэн Дружбы.
«Гэта вельмі вялікая ўзнагарода для мяне, таму што я думаю, я веру, што прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч — чалавек, які ўнёс раўнавагу ў сусветную палітыку», — сказаў рэжысёр.
Кустурыца таксама паведаміў, што ён хацеў бы часцей прыязджаць і хоча «зрабіць фільм тут, у Расіі». «І ў мяне шмат ідэй, я не ведаю, які выбар зрабіць цяпер», — адзначыў ён.





