Рух на ўчастку вуліцы Клары Цэткін ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова ў сталіцы ў другой палове дня 4 лістапада адноўлена па ўсіх палосах, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Увечары 2 лістапада на вуліцы К.Цэткін правалілася зямля разам з асфальтам. Рух транспарту быў перакрыты ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова ў кірунку вакзала. Прычынай НЗ стала пашкоджанне вадаправода. Два дні з-за аварыі і рамонтных работ на гэтым участку былі перашкоды руху транспарту.
Аварыйныя брыгады «Мінскводаканала» адрамантавалі пашкоджаны ўчастак падземных камунікацый, затым дарожныя службы «Гаррамаўтадара» паклалі асфальт.





