Улады Нью-Ёрка атрымалі папярэджанне пра пагрозу тэрарыстычнай атакі ў дні перад выбарамі прэзідэнта ЗША, якія адбудуцца 8 лістапада, піша ВВС. 

У партовым упраўленні Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, якое кантралюе значную частку інфраструктуры рэгіёну, пацвердзілі, што федэральныя ўлады паведамілі ім пра павышаную тэрарыстычную пагрозу, праз што ў партах ужо павялічылі колькасць патрулёў.

Паліцыя Нью-Ёрка таксама атрымала папярэджанне і распрацоўвае дадатковыя меры бяспекі ў горадзе.

Раней амерыканскі тэлеканал Сі-бі-эс са спасылкай на крыніцы паведаміў, што розныя выведвальныя органы ЗША выпусцілі сумеснае папярэджанне аб тым, што экстрэмісцкая арганізацыя «Аль-Каіда» рыхтуе тэракты ў Нью-Ёрку, Тэхасе і Вірджыніі. Інфармацыю аб папярэджанні пацвердзіла і крыніца Рэйтэр.

Губернатар Тэхаса Грэг Эбат заявіў, што ўлады Тэхаса ў бліжэйшыя дні будуць сачыць за любой падазронай актыўнасцю.

58-е выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада гэтага года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0