4 лістапада Сейм Польшчы прыняў закон аб дапамозе цяжарным жанчынам «За жыццё». За прыняцце закона прагаласавалі 267 дэпутатаў, 140 галасавалі супраць, 21 дэпутат устрымаўся. Закон будзе накіраваны на галасаванне ў Сенат, а затым на подпіс прэзідэнту, піша Радыё Польшча.
Закон прадугледжвае аднаразовую выплату памерам 4 тысячы злотых (927 еўра) для жанчын, якія народзяць дзяцей з інваліднасцю або з невылечнымі хваробамі. Урад таксама забяспечыць жанчынам прэнатальную дыягностыку, медыцынскую падтрымку пасля родаў, а таксама бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.
Да канца года польскі ўрад мае намер прыняць комплексную праграму дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.





