Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Пункт пропуску «Прывалка», gpk.gov.by

Паводле інфармацыі на 14:00 у пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы ў чарзе на выезд з Беларусі знаходзяцца 78 легкавых аўтамабіляў, у «Брэсце» — 100, у «Пясчатцы» — 50. Тым часам у «Бераставіцы» і «Дамачаве» чэргі адсутнічаюць як на выезд з Беларусі, так і на ўезд у краіну.

У пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы чэргі з транспартных сродкаў павялічыліся. Так, у «Каменным Логу» выезду ў ЕС чакаюць 240 грузавых аўтамабіляў і 90 легкавых, у «Прывалцы» — 87 і 85 адпаведна. 141 легкавы аўтамабіль знаходзіцца ў чаканні выезду ў «Беняконях», 80 — у «Катлоўцы». На выезд у Латвію ў пункце пропуску «Грыгараўшчына» стаяць 170 грузавікоў, ва «Урбанах» — 115.

Як раней паведамлялася, польскія мытнікі ліквідавалі збой у абсталяванні, які стаў прычынай чэргаў на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка 4 лістапада паведаміў аб павелічэнні патоку транспарту на пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу, патлумачыўшы гэта тым, што многія перанеслі свае паездкі з-за інфармацыі аб чэргах. У дадатак да гэтага патоку ў сувязі з доўгімі выходнымі дадаўся расійскі транспарт, які даводзіцца стрымліваць і перанакіроўваць на больш свабодныя пункты пропуску на брэсцкім кірунку. «Што тычыцца гродзенскага кірунку, там аб'ехаць складана. Таму людзі сутыкаюцца з праблемамі чэргаў», — канстатаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?