Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Латвію. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўрада Уладзіслаў Сычэвіч, піша БелТА.

Андрэй Кабякоў возьме ўдзел у пятым саміце кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая («16+1»), які пройдзе сёння ў Рызе. На палях саміту адбудуцца двухбаковыя сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцянь і прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам.

Прэм'ер-міністр Беларусі таксама возьме ўдзел у міжнародным бізнэс-форуме «16+1», на якім будуць разгледжаныя пытанні дзелавога ўзаемадзеяння краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Кітаем у сферах транспарту і лагістыкі, прамысловасці, гандлю і турызму.

«16+1» — ініцыятыва Кітая, сутнасць якой заключаецца ў актывізацыі супрацоўніцтва з 11 краінамі — удзельніцамі ЕС і 5 балканскімі краінамі (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія) у галіне інвестыцый, транспарту, фінансаў, навукі, адукацыі і культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0