Беларусь адносіцца да той катэгорыі краін, дзе на працягу доўгага перыяду часу колькасць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасць жаночага. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Сусветнага дня мужчын, які адзначаецца ў першую суботу лістапада, пачынаючы з 2000 года.

У Беларусі колькасць мужчын на 1 студзеня 2016 года склала 4 млн 420,8 тыс. чалавек, або 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. У сярэднім па краіне на пачатак гэтага года на 1.000 мужчын прыпадала 1.149 жанчын.

Пры гэтым хлопчыкаў заўсёды нараджаецца больш, чым дзяўчынак. У 2015 годзе нарадзілася 61,3 тыс. хлопчыкаў і 57,7 тыс. дзяўчынак. Як вынік, на 1.000 хлопчыкаў, якія нарадзілія, прыпадала ўсяго 939 дзяўчынак. Аднак па меры сталення дыспрапорцыя паміж мужчынам і жанчынай выраўноўваецца і ва ўзросце 30—33 гады суадносіны жанчын і мужчын становяцца прыкладна аднолькавымі, а затым пачынаюць складвацца на карысць жаночага насельніцтва. У пажылым узросце назіраецца найбольшая дыспрапорцыя. Так, к 65 гадам мужчын становіцца ў паўтара раза менш, чым жанчын, а к 74 гадам — больш чым у два разы.

У 2015 годзе чаканая працягласць жыцця ў мужчын склала 68,6 года, у жанчын — 78,9 года. З 2005 года разрыў у паказчыках чаканай працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі скараціўся з 12,2 да 10,3 года.

Сярэдні ўзрост мужчын на 1 студзеня 2016 года — 37,3 года. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва значна больш маладое, чым у сельскай мясцовасці, адзначаюць у Белстаце. Так, сярэдні ўзрост мужчын, якія пражываюць у гарадах, складае 36,2 года, сельскіх жыхароў — 40,9 года.

У агульнай колькасці мужчын у працаздольным узросце знаходзіцца 65,3%, старэйшых за працаздольны ўзрост — 15,6%, малодшых за працаздольны — 19,1%.

У 2015 годзе ў шлюб ўступіла 82 тыс. мужчын. Пры гэтым упершыню стварылі сем`і 59,5 тыс. мужчын. Мужчыны часцей ствараюць сем`і ва ўзросце 25—29 гадоў (кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб) і 20—24 гады (кожны чацвёрты).

У 2015 годзе з агульнай колькасці мужчын, якія ўступілі ў шлюб, 1.263 беларусы выбралі нявесту з Расіі, 711 — з Украіны, 33 — з Літвы, 20 — з Латвіі, 12 — з Ізраіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?