Тысячы бацькоў у Іспаніі збіраюцца выказаць пратэст супраць дзяржаўных школ у гэтыя выхадныя з-за вялікага аб'ёму хатніх заданняў для дзяцей, паведамляе ВВС.

Школьнікам з 12 тысяч школ па ўсёй краіне будуць дазваляць не рабіць сваё хатняе заданне на выхадныя на працягу лістапада.

Іспанскі Саюз асацыяцый бацькоў (CEAPA), які абвясціў страйк, сцвярджае, што хатнія заданні негатыўна адбіваюцца на дзецях.

Паводле даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, іспанскія дзеці і падлеткі атрымліваюць 6,5 гадзін хатніх заданняў у тыдзень, у параўнанні з сярэднім паказчыкам 4,9 з групы з 38 краін.

З даследавання таксама вынікае, што нагрузка зусім не абавязкова прыводзіць да лепшых вынікаў для іспанскіх школьнікаў — яны традыцыйна атрымалі нізкія вынікі па матэматыцы, чытанні і прыродазнаўстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?