У савецкі час за такое «клалі партбілет». Раёнка ў Талачыне (Віцебская вобласць) павіншавала з 7 лістапада выявай, на якой паядналіся 1612, 1917 і 1941 гады. Мусіць, скапіявалі з нейкага расійскага пракамуністычнага сайта.
Варта адзначыць, што ў Расіі цяпер не адзначаюць 7 лістапада — гэта супярэчыць паноўнай дактрыне дзяржаўнага капіталізму. Замест гэтага 4 лістапада адзначаюць Дзень вызвалення Масквы ад польска-беларускіх войскаў у 1612 годзе.
7 лістапада, дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, застаецца дзяржаўным святам у Беларусі, Кіргізіі і на тэрыторыі Прыднястроўя. У савецкі час гэта было галоўнае свята СССР.





