У бліжэйшы аўторак за кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан гатовыя прагаласаваць 48% амерыканцаў, а за рэспубліканца Дональда Трампа 43%.

AP

AP

Такі апублікаваны ў нядзелю раніцай вынік перадвыбарнага апытання, які рэгулярна праводзіцца тэлеканалам ABC і газетай Washington Post, паведамляе Бі-бі-сі.

У пятніцу аналагічнае апытанне паказала суадносіны 47:44.

Былы дзяржсакратар наперадзе таксама па колькасці цвёрдых прыхільнікаў — тых, хто галасуе таму, што ім падабаюцца праграма і асоба кандыдата. Такіх сярод выбаршчыкаў Клінтан 55%, а ў яе суперніка 43%. Звыш за палову тых, хто мае намер падтрымаць Трампа, па іх словах, робяць гэта не дзеля яго, а каб быць супраць Клінтан.

22 кастрычніка Клінтан апярэджвала Трампа на 12%, але затым шанцы кандыдатаў выраўняліся на фоне паведамлення, што ФБР аднавіла расследаванне у сувязі з яе электроннай перапіскі ў бытнасць кіраўніком Дзярждэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0