На бліжэйшы месяц у Аляксандра Лукашэнкі намечаны некалькі важных сустрэч. І калі па дзвюх з іх называюцца канкрэтныя даты, то па адной - толькі «гіпатэтычная магчымасць». Аднак паслядоўнасць гэтых сустрэч будзе не менш важнай, піша Tut.by.

На 11 лістапада прызначаныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Ён таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця мячэці і беларуска-турэцкага бізнес-форуму.

Раней кіраўнік Беларусі паведаміў пра сустрэчу з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым 28-29 лістапада. «Мы дамовіліся з маім сябрам сустрэцца 28-29 лістапада. Нічога не мяняем, не адкладаем», — сказаў Лукашэнка на мінулым тыдні на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым.

3 лістапада высокапастаўленая крыніца паведаміла ў Маскве расійскім журналістам, што ідзе праца над арганізацыяй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. «На парадку дня такая сустрэча стаіць, прыезд Лукашэнкі сюды», - сказала крыніца. Суразмоўца не змог удакладніць даты перамоваў, аднак адзначыў, што гэта «не найбліжэйшыя тыдні».

На фоне дагэтуль неўлагоджанай нафтагазавай спрэчкі Масквы і Мінска і першых пастаўках азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ паслядоўнасць сустрэч Лукашэнкі з Аліевым і Пуціным бачыцца даволі важным момантам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна