У Мінску 6 лістапада праходзіць шэсце да Лошыцкага яра — месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Акцыю традыцыйна праводзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ (КХП-БНФ).

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Шэсце пачалося ў 12.30 каля ДК «Лошыцкі» (былы ДК Камвольнага камбіната). У ім бяруць удзел каля 30 чалавек, у асноўным прадстаўнікі партыі. Удзельнікі ідуць па тратуары ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Яны нясуць мноства бел-чырвона-белых сцягоў, а таксама сімволіку КХП-БНФ.

Акцыя санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Яе ўдзельнікаў суправаджае больш за два дзясяткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным, а таксама некалькі супрацоўнікаў АМАПа ў форме. Некаторыя з іх здымаюць тое, што адбываецца, на камеру.

У фінальным пункце шэсця — Лошыцкім яры — запланаваны мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?