Сірыйская апазіцыя заявіла аб пачатку аперацыі па вызваленні Ракі ад ІД.

Тэкст рашэння пачаць наступ на Ракку зачытала прадстаўніца курдскага апалчэння, у якім ваюе нямала жанчын, Reuters.com

Тэкст рашэння пачаць наступ на Ракку зачытала прадстаўніца курдскага апалчэння, у якім ваюе нямала жанчын, Reuters.com

Апазіцыйная групоўка «Дэмакратычныя сілы Сірыі» заявіла, што на працягу некалькіх гадзін пачнецца аперацыя па вызваленні Ракі ад «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў камандзір паўстанцаў, перадае Reuters.

Па словах камандзіра групоўкі, авіяцыя краін — удзельніц кааліцыі, якую узначальваюць ЗША, будзе падтрымліваць сілы апазіцыі пры наступе на самаабвешчаную баевікамі сталіцу ІД. Сама ваенная аперацыя атрымала назву «Раз'юшаны Еўфрат».

Для таго каб узяць Раку, «Дэмакратычным сілам» неабходна прайсці з баямі яшчэ каля 50 кіламетраў. Некаторыя аналітыкі не ўпэўненыя, што курдам і апалчэнцам хопіць сіл для правядзення такой кампаніі.

Тры тыдні таму іракская армія пачала аперацыю па вызваленні другога па велічыні іракскага горада - Масула - ад баевікоў ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0