Беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам завяршыла візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Катар.
Як выявілася, на Блізкі Усход лятаў і Мікалай Лукашэнка. Ягоны ўдзел у мерапрыемствах не афішаваўся, аднак малодшы сын кіраўніка краіны трапіў на адзін з кадраў тэлеканала АНТ.
«Ён 172 сантыметры ўжо, і я яго за руку ўжо вадзіць не магу, гэта ўжо іншы чалавек. [Кажуць]: вось яго няма побач, там нешта з ім здарылася… Ды нічога не здарылася, ён у школе», — тлумачыў Аляксандр Лукашэнка прычыны таго, што Мікалай перастаў з'яўляцца з ім на людзях.
Гэты тыдзень у беларускіх школьнікаў канікулы, і сын кіраўніка краіны суправаджаў бацьку ў паездцы.
Адметна, што два гады таму Мікалай таксама праводзіў восеньскія канікулы ў Эміратах.





