Прыбытак найбуйнейшага банка краіны «Беларусбанка» ў студзені—верасні склаў 110,3 млн дэнамінаваных рублёў, скараціўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 16,7%, паведамляе БелаПАН.

Дзяржаўны «Белаграпрамбанк», другі па велічыні актываў банк краіны, зарабіў у студзені—верасні 13,9 млн рублёў, што амаль у тры разы менш за прыбытак, атрыманы за аналагічны перыяд мінулага года.

Чысты прыбытак дзяржаўнага «Белінвестбанка» ў студзені—верасні склаў 6,8 млн рублёў — на 41,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Таксама паменшыўся (амаль у 2 разы) чысты прыбытак дзяржаўнага «Банка Масква-Мінск».

Адзіны дзяржаўны банк, якому ўдалося павялічыць прыбытак, — «Парытэтбанк».

Чысты прыбытак «Прыёрбанка» — банка з аўстрыйскім капіталам — у студзені—верасні склаў 97,6 млн рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 14%. «БПС-Ашчадбанк» зарабіў 15,8 млн рублёў — на 2,5% больш.

У той жа час прыбытак іншых буйных камерцыйных банкаў з расійскім капіталам знізіўся. У «Банка БелВЭБ» ён склаў 46,5 млн рублёў, што на 3,5% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Чысты прыбытак «Белгазпрамбанка» склаў 76,7 млн рублёў — мінус 0,9%.

Зніжэнне даходнасці банкаўскага бізнесу сёлета эксперты тлумачаць ростам праблемных актываў, якія патрабуюць стварэння дадатковых рэзерваў за кошт прыбытку.

На 1 кастрычніка доля праблемных актываў склала 14,3%, павялічыўшыся з пачатку года больш чым у два разы. У той жа час у верасні ўпершыню пасля дзесяцімесячнага росту доля такіх актываў у банкаўскай сістэме паменшылася на 0,5 працэнтнага пункта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0