Вучэнні НАТА ў Польшчы ў 2015 годзе. Фота japantimes.co.jp

Вучэнні НАТА ў Польшчы ў 2015 годзе. Фота japantimes.co.jp

Ён не ўдакладніў падрабязнасці, аднак прадстаўнік Вялікабрытаніі пры НАТА Адам Томпсан лічыць, што размова ідзе пра 300-тысячную армію, якая павінна разгортвацца ў патрэбным рэгіёне прыкладна праз два месяцы пасля атрымання загаду.

Цяпер збор такой групоўкі альянсу можа доўжыцца да шасці месяцаў.

На гэты час задача стрымлівання Масквы ўскладаецца на сілы тэрміновага рэагавання НАТА, якія могуць прыбыць у раён баявых дзеянняў у лічаныя дні. Гэта пяць тысяч байцоў наземных войскаў плюс паветраныя, ваенна-марскія і спецыяльныя сілы. Наступная хваля войскаў НАТА на фронце магчымага сутыкнення — да 40 тысяч чалавек.

«Цяпер ва ўзброеных сілах НАТА шмат людзей. Мы вывучаем, колькі з іх будуць гатовыя (прыбыць) у кароткі тэрмін», — сказаў генеральны сакратар.

Пасля распаду СССР большасць краінаў НАТА скарацілі ваенныя бюджэты і колькасць армій, таксама знізіўся ўзровень боегатоўнасці войскаў. Сігналам для абуджэння стала агрэсія Масквы супраць Украіны ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?