Польская выведка ведала пра наяўнасць слядоў трацілу на абломках самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе «РІАН» са спасылкай на артыкул выдання Gazeta Polska, якая будзе апублікаваная 9 лістапада.
Паведамляецца, што ў падрыхтоўцы візіту Леха Качыньскага ў Расію ўдзельнічалі чатыры супрацоўнікі польскай разведкі, адзін з іх таксама загінуў у авіякатастрофе. Паводле інфармацыі выдання, яны былі супрацоўнікамі міністэрства замежных спраў Польшчы, і амаль адразу пасля катастрофы ім было вядома, што на абломках Ту-154 ёсць сляды выбуховых рэчываў. Аднак ні да якіх наступстваў гэтыя дадзеныя не прывялі. Цяпер польская пракуратура высвятляе, ці не было здзейсненае злачынства ў сувязі з гэтай інфармацыяй, следства праводзіцца таемна.





