Вынікі і праекцыі «Нью-Ёрк таймс» чытай тут.
Анлайн Ройтэрз з падліку галасоў чытай тут.
Анлайн-звесткі Politico.com пра колькасць атрыманых галасоў чытай тут.
У выпадку перамогі Хілары Клінтан магла б стаць першай прэзідэнткай ЗША ў гісторыі. Фота Ройтэрз.
Сістэма выбараў прэзідэнта ў ЗША адрозніваецца ад сістэмы выбараў скажам, у Францыі. Яна ў свой час была прыдуманая для ўмацавання федэратыўнай сістэмы, каб не ўзнікла дамінацыі вялікіх штатаў над малымі. Таму прэзідэнта абіраюць не прамым галасаваннем, а праз калегію выбаршчыкаў.
Кожны штат выбірае пэўную колькасць выбаршчыкаў. Самы густанаселены — Каліфорнія — пасылае іх 55. Самыя маланаселеныя — па 3. Такім чынам, малыя штаты пасылаюць на душу насельніцтва трохі больш дэлегатаў, чым вялікія.
Акрамя таго, у сілу традыцыі большасць штатаў пасылаюць выбаршчыкаў па прынцыпе «winner takes all» — г.зн. усе выбаршчыкі ад дадзенага штата галасуюць за таго кандыдата, які набраў у ім большасць галасоў.
Змена ўсеагульных рэйтынгаў Клінтан і Трампа на сёлетніх выбарах значыць не так шмат, як іх папулярнасць у дзясятку «нявызначаных штатаў».
Каліфорнія масава галасуе за дэмакратаў, і не мае вялікага значэння, атрымае там Клінтан 60 ці 65%. Гэтаксама Тэхас галасуе за рэспубліканцаў, і не так важна, атрымае там Трамп 51 ці 52%. У кожным разе ўсе выбаршчыкі ад Каліфорніі паедуць за Клінтан, а ўсе ад Тэхаса — за мільярдэра.
А вось Фларыда, Паўночная Караліна і некалькі меншых штатаў, як Нью-Гэмпшыр, вырашаць лёс выбараў.
Партал палітычнага аналізу Realclearpolitics: сінія штаты дадуць вялікую перавагу Клінтан, блакітныя прагаласуюць за яе з меншай перавагай. Чырвоныя прагаласуюць за Трампа, ружовыя аддадуць яму перавагу. А вынік выбараў вызначаць штаты, зафарбаваныя шэрым. Там розніца між кандыдатамі складае менш за 5% галасоў.
9:45
У Клінтан — 215.
У Трампа — 264.
8:50
У Клінтан — 215.
У Трампа — 244.
8:20
У Клінтан — 209.
У Трампа — 238.
7:40
У Клінтан — 209.
У Трампа — 216.
6:56
Трамп павялічыў адрыў да 197 супраць 131, паведамляе Вашынгтон Пост.
6:46
Трамп наперадзе — 168 супраць 109.
6:30
Трамп павялічвае адрыў — 150 супраць 109.
05:40
Трамп зноў вырваўся наперад — 137 супраць 104.
04:44
Па стане на 04:44 Клінтан апярэджвае Трампа з вынікам 68:66. Трамп перамог у Алабаме, Тэнэсі, Паўночнай Дакоце.
Клінтан перамагае ў Ілінойсе, Місуры і Агаё.
02:55
Па дадзеных The Washington Post, Трамп перамог у Кентукі, Індыяне, Заходняй Віржыніі (24 галасы калегіі выбаршчыкаў: 11+8+5).
Клінтан перамагае ў Нью-Гемпшыры (тры галасы калегіі выбаршчыкаў).
Звесткі па Фларыдзе мяняюцца кожныя пяць хвілін.





