Фота twitter.com/DoualyX.
34-гадовая Ільхан Амар стала першай у гісторыі дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў самалійскага паходжання. Яна балатавалася ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Мінесота.
Самалі — краіна на Афрыканскім Рогу. Ад пачатку 90-х там ідзе грамадзянская вайна, а дзяржава практычна спыніла функцыянаванне. Тэрыторыю краіны кантралююць розныя племянныя і ісламісцкія групоўкі. Уцекачы з Самалі выязджаюць у тым ліку ў ЗША.





