У ноч на 10 лістапада на Мінск абрушыцца цыклон (снег, мокры снег), у сувязі з чым гарадское ўпраўленне МНС нагадвае аб мерах бяспечных паводзін у час моцнага ветру і снегападу.

Пры ўзмацненні ветру ратавальнікі рэкамендуюць па магчымасці заставацца дома, шчыльна закрыўшы пры гэтым вокны. «На вуліцы ў час снегападу ва ўмовах дрэннай бачнасці трэба быць вельмі ўважлівымі, асабліва пры пераходзе праезнай часткі, не рабіць рэзкіх рухаў і быць прадказальнымі для кіроўцаў», - падкрэслілі ў МНС.

Аўтаўладальнікам лепш адмовіцца ад паездак, асабліва далёкіх, а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі рабоце снегаўборачнай тэхнікі. Таксама пажадана не знаходзіцца паблізу дрэў і не паркаваць побач з імі машыны. У выпадку няспраўнасці або пры вельмі дрэннай бачнасці неабходна ўключыць аварыйную сігналізацыю, спыніцца на абочыне і чакаць дапамогі ў аўтамабілі, пры гэтым рухавік павінен заставацца ўключаным, а шкло прыадкрытым для забеспячэння вентыляцыі і прадухілення атручэння чадным газам. Пры ўзнікненні няштатных сітуацый (у тым ліку пры абрывах ліній электраперадачы) трэба неадкладна паведаміць аб іх па тэлефоне 101 або 112.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?