У Сіэтле падчас мітынгу супраць Трампа адбылася страляніна — пяцёра пацярпелі
У цэнтры амерыканскага горада Сіэтл, непадалёк ад месца, дзе праходзіць акцыя пратэсту супраць абрання прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа, адбылася страляніна. Гарадская супрацьпажарная служба паведамляе пра пяцярых пацярпелых.
«Брыгады супрацьпажарнай службы аказваюць дапамогу пяці пацыентам з агнястрэльнымі раненнямі. У двух з пяці траўмы, небяспечныя для жыцця», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у афіцыйным акаўнце службы ў Twitter.
Як адзначае газета Seattle Times, пакуль не вядома, ці звязаны гэты інцыдэнт з дэманстрацыямі.
Пратэсты ў Сіэтле.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ