Падчас затрымання 34-гадовага Кірыла Бялова. Фота Phuket News.

Падчас затрымання 34-гадовага Кірыла Бялова. Фота Phuket News.

Сцвярджаецца, што мужчыну, які знаходзіўся ў стане, падобным да трансу, адправілі ў медыцынскую ўстанову на абследаванне. Сябар Бялова, Аляксандр Сяргееў, растлумачыў, што яны падарожнічалі на матацыкле, аднак у нейкі момант яго спадарожнік стаў дзіўна сябе паводзіць.

Бялоў нібыта пачаў расказваць пра мёртвых людзей — «дрэнных» і «добрых», якіх ён можа бачыць. Потым мужчына зняў вопратку і згубіўся на каўчукавай плантацыі. На пошукі беларуса адправілі паліцэйскіх, але пазней адзін з жыхароў паведаміў, што бачыў чалавека, што брыдзе без адзення па дарозе.

Спадарожнік Бялова распавёў паліцыі, што дзівацтвы ў паводзінах сябра з'явіліся пасля наведвання выспы Самуй на мінулым тыдні. Праўда, «так дрэнна» ён сябе да апошняга моманту не адчуваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна