Дэмакратычная партыя доўга ішла да перамогі Трампа. І не толькі яна.
Кожны палымяны еўрапейскі хлопчык, які на камеру Еўраньюза плакаў за цяжкі лёс бежанцаў — працаваў на перамогу Трампа.
Кожная дзяўчынка, якая цытавала з марксісцкай кніжкі завучаныя фразы пра віну белага багатага мужчыны перад беднай чорнай жанчынай — працавала на перамогу Трампа.
Кожная састарэлая цётка, якая прайшла 10 класаў фемінізму і лепей ведае, як устаўляецца саматык, чым як укручваецца лямпачка, якая з прафесарскай трыбуны гатова гаварыць пра віну ўсіх, у каго ёсць яйцы, доўга ішла да перамогі Трампа.
Кожны дзядзенька з пустымі вачамі, які засвоіў спосаб гаварэння пра каштоўнасці, але так нічога і не зразумеў, кожны, хто не навучыўся нічога рабіць, акрамя як размяркоўваць чужыя грошы на дапамогу бедным, пакрыўджаным і недалюбленым, ішоў да перамогі Трампа.
Уся гэтая ракавая пухліна, якая лічыць, што поспех аднаго чалавека павінен быць падпарадкаваны абслугоўванню няшчасця іншага, і так у памерах усяго свету, ішлі да перамогі Трампа.
Усе гэтыя людзі шмат і ўпарта працавалі, для таго каб сёння са слязамі на вачах бачыць, што Трамп перамог — і няма каму дапамагчы гэтым люздям у іхным горы, якое я, дарэчы, часткова разумею і раздзяляю, як ні непрыемна ў гэтым прызнавацца.





