На сайце Arche.by цяпер можна набыць усе часопісы і кнігі, выдадзеныя з самага пачатку праекту, г.зн. з 1998 года. Гэта больш за 130 нумароў ARCHE і амаль 100 кніг.
Адкрываецца доступ да папулярных кніг і нумароў, папяровыя наклады каторых распрадалі. Электронныя выданні можна праглядаць з розных прыладаў: кампутару, планшэту і смартфону. Гэта робіць чытанне мабільнейшым і зручнейшым!
Публікацыі выдавецтва Arche даступныя не толькі ў выглядзе цэлых нумароў ці кніг, але і паасобных артыкулаў.
Каб можна было, не купляючы ўсяго выдання, набываць патрэбны канкрэтны артыкул. На сайце іх амаль 6 000.
На сайце кнігарні прадстаўлены тэксты амаль 2 000 аўтараў.
Гэта грунтоўныя публікацыі з асноўных галін гуманітарнай навукі — гісторыі, мовазнаўства, літаратуразнаўства, паліталогіі, сацыялогіі ды г.д.
Цэны ў кнігарні вагаюцца ад 2 BYN і 11,90 BYN. Разлічыцца можна карткамі Белкарт, Visa, Mastercard, або электроннымі грашыма EasyPay. Аплату можна зрабіць з хоць-якога пункту свету.
Увесь кантэнт даступны ў фармаце PDF.
Не ўсе публікацыі, выкладзеныя на сайце, прызначаныя для платнага прагляду.
Нямала публікацый можна спампаваць і праглядзець бясплатна.
Больш пра электронную Arche кнігарню чытайце тут.
У разе пытанняў тэлефануйце на нумары (29) 550-79-69, (29) 724-54-56, (29) 624-54-56 або лістуйце на адрас [email protected], [email protected].





