«Федэральнай службай бяспекі 9 лістапада ў горадзе Севастопалі затрыманыя сябры дыверсійна-тэрарыстычнай групы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, якія планавалі здзяйсненне дыверсійных акцый на аб'ектах вайсковай інфраструктуры і жыццезабеспячэння паўвострава Крым», — гаворыцца ў рэлізе, паведамляе ria.ru.
Падчас ператрусаў сілавікі забралі ў затрыманых выбуховыя прылады вялікай магутнасці, зброю і боепрыпасы, сродкі спецсувязі, а таксама карты-схемы аб'ектаў, на якіх меркавалася зладзіць дыверсіі, адзначылі ў спецслужбе.
У Кіеве інфармацыю аб затрыманні ўкраінскіх вайскоўцаў у Севастопалі абвяргаюць. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Украіны па пытаннях ваеннай аперацыі ў Данбасе Андрэй Лысенка назваў паведамленне ФСБ «поўным фэйкам».





