У распараджэнні AUTO.TUT.BY аказаўся запіс з відэарэгістратара, на якім відаць, як некіравальны аўтобус пашкодзіў у Мінску сем аўтамабіляў.
Нагадаем, ДТЗ адбылося раніцай 10 лістапада на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Чайлыткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу аўтобуса стала кепска за рулём, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з легкавіком. Пасля гэтага некіравальны аўтобус пашкодзіў яшчэ шэсць прыпаркаваных аўтамабіляў.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Як удакладнілі ў аўтапарку № 4, у 34-гадовага кіроўцы рэзка паднялася тэмпература. Ён шпіталізаваны.





