Урады Францыі і Германіі абмяркоўваюць выбар адзінага тыпу індывідуальнай стралковай аўтаматычнай зброі для сваіх армій, паведамляе janes.com.

Гэтая тэма ў адносінах двух усё больш блізкіх па палітыцы краін Еўрасаюза ўзнікла яшчэ ў 2015 годзе, аднак перамовы былі прыпыненыя на перыяд, калі Францыя прымала канчатковае рашэнне пра набыццё новых аўтаматычных вінтовак Heckler & Koch 416.

Восенню гэтага года Францыя падпісала кантракт і стала другой краінай у свеце пасля Нарвегіі, якая зрабіла гэты ўзор зброі стандартным для сваіх пехацінцаў.

Нарвежскі жаўнер у Афганістане. Фота wikipedia.org

Нарвежскі жаўнер у Афганістане. Фота wikipedia.org

Цяпер Мінабароны Германіі паведаміла пра аднаўленне перамоў аб агульнай вінтоўцы ў снежні 2016 года. Краіны, імаверна, будуць распрацоўваць агульныя тэхнічныя патрабаванні да зброі і агульныя схемы правядзення конкурсаў і заключэння кантрактаў у ваеннай сферы.

Германія плануе пераўзброіць сваю армію новай індывідуальнай стралковай зброяй, пачынаючы з 2019 года, бо існуючая вінтоўка G36 выклікала шмат крытыкі.

Адзіныя патрабаванні і замовы могуць у будучыні заўважна скараціць выдаткі кожнай канкрэтнай краіны на распрацоўку і набыццё новай зброі. Такім шляхам у будучыні можа пайсці і Беларусь разам з яе суседзямі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?