Сацыяльная сетка Facebook памылкова паведаміла пра смерць некалькіх сотняў сваіх карыстальнікаў, піша ВВС. Тэхнічны збой закрануў нават заснавальніка сацсеткі Марка Цукерберга, на асабістай старонцы якога таксама з'явілася паведамленне з пазнакай, што ўладальнік акаўнта нядаўна памёр.

Пазней гэтым людзям давялося пісаць паведамленні, якія тлумачылі, што вестка аб іх смерці памылковая.

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі папрасіла прабачэння за памылку. «Нам вельмі шкада, што гэта адбылося. Гэта была жудасная памылка, яна ўжо выпраўленая», — заявіў прадстаўнік рэсурсу.

«Гэта быў настолькі цяжкі тыдзень для Амерыкі, што Фэйсбук вырашыў, што мы памерлі», — напісаў з гэтай нагоды адзін з карыстальнікаў, намякаючы на прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі на гэтым тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?