Міжурадавае беларуска-турэцкае пагадненне аб сістэме спрыяння ўзаемнаму гандлю падпісана 11 лістапада ў Мінску ў рамках візіту прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Дакумент падпісалі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько і міністр па мытні і гандлі Турцыі Бюлент Цюфенкджы.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, у адпаведнасці з пагадненнем мытныя органы дзвюх дзяржаў будуць абменьвацца дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў.

Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца спрашчэнне мытных фармальнасцяў з мэтай скарачэння часу афармлення тавараў на мяжы.

Мытныя службы Беларусі і Турцыі арганізуюць правядзенне пілотнага праекта працягласцю ў шэсць месяцаў з даты ўваходжання дакумента ў сілу.

Пагадненне накіравана на актывізацыю ўзаемнага тавараабароту і стварэнне дадатковых канкурэнтных пераваг суб`ектам гаспадарання дзвюх краін, удакладняе прэс-служба ДМК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?