Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў у трэці раз за месяц выйшлі на вуліцы сталіцы Паўднёвай Карэі Сеула з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Пак Кын Хэ, паведамляе ВВС.
Reuters
Чакаецца, што гэта будзе найбуйнейшая з акцый пратэсту, якія адбыліся ўслед за скандалам, выкліканым умяшаннем у дзяржаўныя справы блізкай сяброўкі карэйскага лідара.
На вуліцах размешчаныя тысячы паліцыянтаў, якія павінны спыніць магчымы паход дэманстрантаў да прэзідэнцкага палаца.





