Супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС затрымалі двух падазраваных у здзяйсненні разбойнага нападу на 92-гадовую пенсіянерку ў адной з вёсак раёна, паведамілі ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каля дзевяці гадзін вечара 11 лістапада жанчына звярнулася ў дзяжурную частку РАУС і паведаміла, што яе абрабавалі двое невядомых. Мужчыны зайшлі ў яе незачынены дом, пад пагрозай прымянення фізічнай сілы выкралі грошы ў суме Br90 і схаваліся. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група.
«Начальнік РАУС узначаліў аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якія вывелі міліцыянтаў на падазраваных. Абодва зламыснікі — жыхары Глыбоцкага раёна — неўзабаве былі затрыманыя», — распавялі ва УУС.
Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 207 (разбой) КК.





