фота Юліі Бальцэвіч
Невялікі снег, туман і галалёдзіца чакаюцца 13 лістапада ў Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.
Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночны, умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3-8 градусаў, пры праясненнях — да 13 марозу. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.





