Улады т.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі аб затрыманні шасці падазраваных у датычнасці да забойства камандзіра атрада «Спарта» Арсена «Матарола» Паўлава, піша ВВС.
ria.ru
«11 лістапада ў Данецку затрыманыя шэсць актыўных сяброў украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Misanthropic Division», лідары якой раней ўзялі на сябе адказнасць за забойства легендарнага камандзіра падраздзялення «Спарта» Арсена Паўлава, больш вядомага як «Матарола», — паведамілі прадстаўнікі «міністэрства дзяржаўнай бяспекі» «ДНР».
Паведамляецца, што затрыманыя даюць прызнальныя паказанні.
Баявік, вядомы сваёй жорсткасцю, загінуў 16 кастрычніка ў выніку выбуху каля ліфта дома, дзе жыў.
Верхавод «ДНР» Аляксандр Захарчанка тады назваў смерць свайго «блізкага сябра» «выклікам рэспубліцы».





