Група невядомых у ноч з 11 на 12 лістапада напала на дваіх супрацоўнікаў «Лайфньюз», Марк Безыменны і Уладзімір Сярэнка сур'ёзна пацярпелі. У Марка выбіты зуб, ён таксама атрымаў некалькі сур'ёзных траўмаў галавы і твару, а ва Уладзіміра — закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом косткі твару. Дактары заяўляюць, што ён можа страціць зрок.

Па словах пацярпелых, на іх напала група мужчын, якія перасоўваліся на дзвюх элітных іншамарках — «Мерседэс» і «Лэнд-Крузар». Выскачыўшы з аўтамабіляў, мужчыны спачатку павалілі хлопцаў на зямлю, не кажучы ні слова. Пасля гэтага яны пачалі наносіць ім удары па галаве і тулаве. Агулам журналісты налічылі не менш за шэсць нападнікаў.

Пасля гэтага невядомыя паспрабавалі надзець на Уладзіміра і Марка кайданкі. Уладзіміра нават пасадзілі ў адну з машын, але ў гэты момант да хлопцаў падбегла іх спадарожніца, якая раней адлучылася на некалькі хвілін у краму. Яна падняла крык.

Адразу ж пасля гэтага нападнікі спешна вызвалілі абодвух збітых і ўцяклі на машынах.

З траўмамі Уладзімір і Марк звярнуліся ў траўмапункт, а потым і ў аддзел паліцыі.

Безыменн і Сярэнка працуюць на пасадах рэжысёра і асістэнта рэжысёра.

Як стала вядома пазней, нападнікі заявілі, што яны — супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?