ФСБ Расіі 12 лістапада затрымала дзесяць чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, піша Meduza.
Як заявілі ў спецслужбе, усе затрыманыя — выхадцы з Цэнтральнай Азіі. Яны прызналі, што звязаныя з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».
У ФСБ заявілі, што ў меркаваных баевікоў канфіскавалі чатыры самаробныя бомбы, начыненыя паражальнымі элементамі, агнястрэльную зброю, боепрыпасы і сродкі сувязі.
Як паведамляюць СМІ са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах, частка затрыманых планавала падарваць бомбы адначасова ў некалькіх месцах горада, а іншая частка — страляць па натоўпе.
ФСБ паказала відэа з адным з затрыманых.
«Тэрарыстычныя акцыі баевікі планавалі здзейсніць у мэтах знішчэння грамадзянскіх асоб у месцах масавага знаходжання людзей», — паведамляе ФСБ.





