Фота president.gov.by
Матч прайшоў на новай лядовай арэне ў Шклове і завяршыўся буйной перамогай каманды прэзідэнта — 13:4 (5:1, 5:2, 3:1), піша sport.tut.by.
Як паведамляе афіцыйны сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, акрамя Лукашэнкі, шайбы ў камандзе прэзідэнта закідвалі Аляксандр Зелянко, Павел Белы, Уладзімір Цыплакоў, Канстанцін Кальцоў, Максім Шыманскі, Алег Антоненка, Андрэй Асташэвіч (двойчы), Аляксей Круцікаў, Дзяніс Курдзека.
Найлепшым гульцом матчу апынуўся Аляксандр Лукашэнка, які набраў 5 (3+2) бамбардзірскіх балаў, па 4 ачкі на рахунку Андрэя Асташэвіча (2+2) і Паўла Белага (1+3).
Лукашэнка на адкрыцці Лядовай арэны ў Шклове: «Мне ўжо лядовыя пляцоўкі не патрэбныя»





