Джэкі Чан. Фота style.arka.am

Джэкі Чан. Фота style.arka.am

Пра гэта паведамляе амерыканская Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук на сваёй старонцы ў Twitter у нядзелю, 13 лістапада.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 12 лістапада ў Лос-Анджэлесе (ЗША). «Пасля 200 фільмаў і столькіх зламаных костак, ён нарэшце мой», — сказаў Чан, калі атрымліваў статуэтку.

Як піша Daily Mail, узнагароды таксама атрымалі мантажор Эн В. Коутс, кастынг-дырэктар Лін Сталмасцер і тэатральны рэжысёр Фрэдэрык Уайзман. «Яны натхняюць наступнае пакаленне сваім пачуццём прыгожага і створаным чараўніцтвам, якое так паўплывала і на нас, калі мы былі дзецьмі», — сказаў дырэктар акадэміі Чэрыл Бун.

62-гадовы Джэкі Чан — адзін з самых папулярных акцёраў баевікоў і камедый ў свеце. Чан вядомы па такіх стужках, як «П'яны майстар», «Змяя ў цені арла», «Даспехі бога», «Час пiк» і «Вакол света за 80 дзён».

Лаўрэаты ганаровых прэмій за выдатны ўклад у кінематограф вызначаюцца Радай кіраўнікоў Акадэміі.

Раней гэтыя ўзнагароды ўручаліся падчас асноўнай цырымоніі прэміі «Оскар». Потым было вырашана стварыць для іх адмысловы вечар, каб падкрэсліць значнасць гэтых узнагарод.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна