Як паведамляе ranak.by, на скрыжаванні трасы Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны і аўтадарогі Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе сутыкнуліся фура «Мерседэс» з турэцкімі нумарамі і легкавік «Аўдзі».
Паводле інспектараў Светлагорскай ДАІ, фура ішла да ўкраінскай мяжы з боку Бабруйска, а легкавік ішоў з боку пасёлка Кастрычніцкі ў кірунку Светлагорска.
56-гадовы кіроўца не саступіў дарогу фуры, якая рухалася па галоўнай, у выніку чаго і адбылося сутыкненне: грузавік з’ехаў у левы кювет, а легкавік перакуліла і адкінула ў супрацьлеглы бок.
Кіроўца «Аўдзі» і жанчына-пасажырка загінулі на месцы.





