Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт падкрэсліў, што вестка пра чарговае злачынства тэрарыстаў у Пакістане, якія атакавалі мірных грамадзян у мусульманскай святыні Шах Нурані, выклікала боль і абурэнне.
«Няма ніякага апраўдання тым, хто шляхам масавага гвалту спрабуе дасягнуць сваіх мэтаў. Упэўнены, што падобныя дзеяннi не зломяць волю кіраўніцтва і народа дружалюбнага нам Пакістана», — гаворыцца ў спачуванні.





