abff.by
У адборачным турніры турніры да чэмпіянату свету 2018 года зборная Беларусі пацярпела другую паразу ў чатырох матчах. У нядзелю падапечныя Аляксандра Хацкевіча прайгралі ў гасцях Балгарыі з лікам 0:1 (Попаў, 10).
Нагадаем, у беларусаў дзве нічыі (Францыя, Люксембург) і дзве паразы (Нідэрланды, Балгарыя).
Пасля 4 гульняў: Францыя — 10, Нідэрланды, Швецыя — 7, Балгарыя — 6, Беларусь — 2, Люксембург — 1.
Наступны матч наша каманда правядзе 25 сакавіка ў гасцях супраць Швецыі.





